Вялікі пажар у Крыме і выбухі ў Адэсе — чарговая ноч вайны ва Украіне

Выбухі на палігоне ў Крыме / Reuters
Выбухі на палігоне ў Крыме / Reuters

Расія мінулай ноччу нанесла чарговы ракетна-авіяцыйны ўдар па тэрыторыі Украіны. Выкарыстоўваліся ракеты "Калібр" і іранскія дроны Shahed-136, большасць з іх удалося збіць, кажуць у Генштаба УСУ.

У начной атацы расіяне "задзейнічалі 6 крылатых ракет "Калібр" і 35 іранскіх ударных БПЛА Shahed-136. Сіламі і сродкамі паветраных сіл знішчана 6 крылатых ракет і 31 ударны БПЛА праціўніка", — паведамляецца ў ранішняй зводцы Генштаба. Інфармацыі пра наступствы гэтай атакі пакуль няма. Украінскія СМІ ўначы пісалі пра выбухі ў Адэсе. Ёсць трапленне ў аб'ект інфраструктуры ў Жытомірскай вобласці. Мінулай ноччу расіяне таксама атакавалі поўдзень Украіны дронамі і ракетамі. Паведамлялася аб трапленні ў прамысловы аб'ект у Мікалаеве.

Між тым у акупаваным расіянамі Крыме на палігоне ў Кіраўскім раёне ўзнік пажар. Пра гэта паведаміў прадстаўнік акупацыйных ўладаў Сяргей Аксёнаў. Што гэта за палігон, ён не ўдакладніў. Затое распавёў, што праз пажар перакрытая траса "Таўрыда", а таксама з зоны, прылеглай да палігона, плануецца эвакуяваць жыхароў чатырох населеных пунктаў. Гэта больш за дзве тысячы чалавек.

Большой пожар в Крыму и взрывы в Одессе — очередная ночь войны
Перакрытая траса "Таўрыда" і схема аб'езду /@Aksenov82

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі