Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі. У "чорны спіс" трапілі яшчэ шэсць беларускіх кампаній: банк "Дабрабыт", Мінатор-Сэрвіс, Белбізнэслізінг, ТрансАвіяЭкспарт, Белінвест-Інжынірынг і "КБ Радар".
Пад абмежаванні патрапілі Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, прадпрыемства "Белспецзнештэхніка", Мінскі завод колавых цягачоў, інжынерны цэнтр "Абаронныя ініцыятывы" і распрацоўшчык новых сістэм узбраенняў ОКБ ТСП.
Таксама Вялікабрытанія пашырыла санкцыі супраць Расіі. Гэта адказ на яе агрэсію ва Украіне.