Вядучы тэлеканала НТВ выгнаў са студыі ўкраінскага палітолага і абазваў бараном

Вядучы тэлеканала НТВ выгнаў са студыі ўкраінскага палітолага і абазваў бараном

Скандальнае здарэнне адбылося ў эфіры тэлеканала НТВ у сераду, 28 верасня. У праграме "Месца сустрэчы" абмяркоўваліся апошнія афіцыйныя падрабязнасці ў расследаванні крушэння малайзійскага "Боінга 777".

Крытыка з боку ўкраінскага палітолага Сяргея Запарожскага абурыла вядучага праграмы Андрэя Норкіна. За гэта тэлевядучы выгнаў украінца са студыі. У спіну ён яшчэ назваў Запарожскага бараном.

Афіцыйнае расследаванне, праведзенае міжнароднай следчай групай, паказала, што "Боінг" быў збіты з тэрыторыі, кантраляванай сепаратыстамі. Самалёт быў падстрэлены з ракетнага комплексу "Бук", прывезенага з тэрыторыі Расіі. Пасля гэтага "Бук" вярнуўся на тэрыторыю Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі