Вядомыя беларускія футбалісты ў міжсезонне разам са сваімі другімі паловамі паехалі на калектыўны адпачынак у Тайланд. Там яны плёскаюцца ў моры, катаюцца на сланах і скачуць з тарзанкай.
Прессбол падрыхтаваў падборку фота і відэа з гэтага адпачынку. Тут можна пабачыць Аляксандра Глеба і яго сяброўку Святлану Губарэвіч, брата плеймейкера Вячаслава з жонкай Вольгай, Аляксандра Гутара з жонкай Марынай і Дзяніса Палякова з нявестай Наталляй.
Фота і відэа сабраныя з сацыяльных сетак.