Вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта чакае суд

Вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта чакае суд

Вядомага беларускага рэпетытара Яўгена Лівянта чакае суд. Пра гэта ён паведаміў 30 ліпеня на сваёй старонцы ў Facebook. Паводле слоў Лівянта, на яго склалі адміністрацыйны пратакол аб парушэнні заканадаўства аб аўтарскім праве. З гэтай нагоды рэпетытара выклікалі ў аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага раёна Мінска.

"Паколькі я віну не прызнаў, наперадзе суд", — піша Яўген Лівянт.

Падставай для адміністрацыйнага працэсу стала публікацыя праз два тыдні пасля ЦТ у інтэрнэце аднаго з 32-х заданняў тэсту па матэматыцы. Лівянт хацеў прадэманстраваць "некарэктнасць задання". Мяркуецца, што заява магла паступіць з Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі