Вы тут

Вячорка: нарвежская кампанія Yara працягвае купляць калій у Беларусі

Yara працягвае купляць калій у Беларусі / Еўрарадыё

Нарвежская кампанія Yara працягвае купляць калій у Беларусі, не зважаючы на санкцыі. Пра гэта ў сацсетках напісаў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

"У жніўні кіраўнікі Yara сустракаліся са Святланай Ціханоўскай і абяцалі перагледзець сваю прысутнасць на беларускім рынку да снежня. Той выпадак, калі бізнес-інтарэсы важней за каштоўнасці", — канстатаваў ён.

Кампанію Yara не аднойчы крытыкавалі за супрацу з Беларуссю. Яе кіраўніцтва на гэта адказвала, што спрабуе выкарыстаць сваю прысутнасць для захавання правоў чалавека ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.