"Вы ж да нас прэтэнзій не маеце?": падрабязнасці затрымання журналіста "Белсата"

"Вы ж да нас прэтэнзій не маеце?": падрабязнасці затрымання журналіста "Белсата"

Журналіст "Белсата" Арцём Лява стаў адным з 30 чалавек затрыманых 26 жніўня пасля акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці. 

"БАЖ" піша, што журналіста затрымалі ўжо пасля мітынгу. Лява дайшоў да сваёй машыны на вуліцы Камсамольскай, і праз некалькі хвілін яе заблакаваў мікрааўтобус сілавікоў.

Разам з машынай журналіста даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Па дадзеных "БАЖ", сілавікі "рыліся ў машыне, залезлі ў тэлефон". Арцём Лява правёў у міліцыю усю ноч, пра яго месцазнаходжанне не паведамілі родным.

А 7 раніцы 27 жніўня Арцёма вызвалілі без складання пратаколаў. На развітанне ў яго спыталі: “Ну Вы ж да нас прэтэнзій не маеце?”.

Нагадаем, 26 жніўня мінская міліцыя разагнала мірную пратэстную акцыю на плошчы Незалежнасці. Частка пратэстоўцаў і журналістаў разам з вернікамі апынулася заблакаванай у Чырвоным касцёле, дзверы ў які зачыніў і ахоўваў АМАП. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выпусціў заяву ў сувязі з інцыдэнтам з удзелам супрацоўнікаў сілавых структур на тэрыторыі Чырвонага касцёла ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі