ВВС: Санкцыі закрануць 160 беларускіх чыноўнікаў

Санкцыі Еўрасаюза, якія маюць разглядаць міністры замежных справаў краін ЕС 31 студзеня, будуць тычыцца "афіцыйных асоб, якія маюць дачыненне да рэпрэсій". Гаворка ідзе пра спіс са 160 беларускіх чыноўнікаў, уключна з Лукашэнкам, паведамляе "Бі-Бі-Сі" са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў.

Як кажуць дыпламаты, колькасць імёнаў у "чорным спісе" ЕС будзе павялічаная за кошт асобаў, "датычных да падтасоўкі выбараў", а таксама "да падаўлення грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ".

На мінулым тыдні Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой запатрабаваў забараніць уезд у Еўропу беларускім чыноўнікам, суддзям і кіраўнікам сілавых структур, якія маюць дачыненне да падаўлення беспарадкаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі