ВПС ЗША збілі ўжо чацвёрты невядомы лятальны аб'ект з пачатку лютага

Для знішчэння аб'екта выкарыстоўваўся ваенны знішчальнік / gettyimages
Для знішчэння аб'екта выкарыстоўваўся ваенны знішчальнік / gettyimages

У ЗША, непадалёк ад канадскай мяжы, над возерам Гурон напярэдадні збілі чарговы лятальны аб'ект. Загад на паражэнне даў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Для знішчэння быў узняты знішчальнік F-16, выкарыстоўвалася ракета таго ж тыпу, што і ў папярэдніх такіх выпадках, піша Wall Street Journal. Гэта ўжо чацверты такі выпадак з пачатку лютага.

Аб'ект упаў у канадскіх водах. Берагавая ахова ЗША цяпер шукае абломкі. У Пентагоне заявілі, што аб'ект уяўляў з сябе васьмікутную канструкцыю з прывязанымі да яе ніткамі, піша ВВС. Раней у амерыканскім Мінабароны казалі, што аб'ект пагражаў бяспецы грамадзянскіх палётаў і патэнцыйна мог весці назіранне.

Амерыканскія вайскоўцы сцвярджаюць, што апошнія тры збітыя аб'екты адрозніваюцца ад першага. Першы, паводле іх слоў, быў кітайскім аэрастатам-разведчыкам, хоць у Пекіне тады сцвярджалі, што гэты аэрастат выкарыстоўваўся для метэаралагічных мэтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі