Вы тут

Ворагі паўсюль: ці такое “народнае адзінства” нам патрэбнае?

Пётр Кузняцоў / Еўрарадыё

У год так званага “народнага адзінства” беларускі рэжым робіць усё магчымае для дасягнення гэтага адзінства ў беларускім грамадстве. Робіць як умее — рэпрэсіямі ў дачынні да ўсіх, што з рэжымам і яго дзеяннямі не згодны. Бо “хто не з намі, той здраднік і вораг”. Ну, ці падпісвае нейкія там “саюзныя праграмы”, меркавання наконт іх у беларускага народа не спытаўшыся. Альбо запрашае на беларускую зямлю расійскіх вайскоўцаў пад выглядам інструктараў навучальна-баявых цэнтраў.

Ці здолее рэжым усталяваць “народнае адзінства” як у Паўночнай Карэі? Чаго чакаць ад “саюзных праграм”? Ці сапраўды незалежнасці Беларусі пагражаюць расійскія вайскоўцы ў Баранавічах і Гродне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік, заснавальнік выдання “Сильные новости” Пётр Кузняцоў.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.