Вользе Хіжынковай прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту

Вользе Хіжынковай прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту

"Міс Беларусь 2008" Вользе Хіжынковай прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту, піша валанцёрскі канал spiski_okrestina. Гэтак яе пакаралі за ўдзел у маршы 11 кастрычніка.

Хіжынкова знаходзіцца на Акрэсціна, яе затрымалі 8 лістапада, калі яна ішла з кветкамі ў руках каля кафедральнага сабора. Учора, 11 лістапада, суд прызначыў ёй 12 сутак арышту. На судзе яна распавяла, што ў аўтазаку сілавікі распылілі газ, хоць у ім ехалі толькі дзяўчаты і ніхто не супраціўляўся. 

Хіжынкова сёлета адкрыта выступіла супраць гвалту сілавікоў і за новыя прэзідэнцкія выбары. Неаднаразова выказвалася пра сітуацыю ў Беларусі. У выніку яна была вымушаная развітацца з працай у Нацыянальнай школе прыгажосці.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі