"Міс Беларусь — 2008": у аўтазаку распылілі газ, хоць ехалі толькі дзяўчаты

"Міс Беларусь — 2008": у аўтазаку распылілі газ, хоць ехалі толькі дзяўчаты

11 лістапада ў судзе Заводскага раёна Мінска судзяць "Міс Беларусь — 2008" Вольгу Хіжынкову, затрыманую тры дні таму ў цэнтры сталіцы. З 8 лістапада яна знаходзіцца за кратамі на Акрэсціна.

Сваёй віны Хіжынкова не прызнала. У нядзелю яна ішла з кветкамі ў руках, яе схапілі каля Кафедральнага сабора. Па словах Вольгі, у аўтазаку сілавікі распылілі газ, хоць у ім ехалі толькі дзяўчаты і ніхто не супраціўляўся. Сведка ў судзе быў у балаклаве і назваўся псеўданімам — Вадалазаў.

Як паведамляе TUT.by, судзе была зачытана станоўчая характарыстыка Вольгі Хіжынковай з папярэдняга месца працы — ФК "Дынама-Брэст", дзе яна была прэс-сакратаром.

Сёлета Хіжынкова выступіла супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары, смела выказвала сваё меркаванне пра сітуацыю ў нашай краіне. У выніку ў пачатку восені яна засталася без працы ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі