Вольга Хіжынкова правядзе за кратамі яшчэ 9 сутак

Вольга Хіжынкова правядзе за кратамі яшчэ 9 сутак

Вольга Хіжынкова правядзе за кратамі яшчэ 9 сутак. Такое рашэнне ў сераду прыняў Заводскага раёна сталіцы. "Міс Беларусь — 2008", былая прэс-сакратарка ФК "Дынама-Брэст" была затрымана ў Мінску 8 лістапада, калі сілавікі разганялі ўдзельнікаў пратэстнай акцыі. У той дзень было схоплена больш за тысячу чалавек. Хіжынкова трое сутак чакала за кратамі разгляду сваёй адміністрацыйнай справы. Вынік: 12 сутак, трое з якіх яна ўжо адбыла на Акрэсціна.

У перапынку Хінжанкова казала, што маральна гатова да 15 сутак. Яна мужна вытрымлівае выпрабаванні. Па словах Вольгі, у аўтазаку пасля затрымання сілавікі распылілі газ, хоць у ім ехалі толькі дзяўчаты і ніхто не супраціўляўся.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Хіжынкова выступіла супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары, смела выказвала сваё меркаванне пра сітуацыю ў Беларусі. У выніку яна засталася без працы ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі