Вы тут

Вольскі сыграў акустычны канцэрт для фундатараў свайго новага альбома

Еўрарадыё

10 лютага Лявон Вольскі сустрэўся з фундатарамі свайго новага альбома "Гравітацыя": кружэлка запісвалася на грошы прыхільнікаў музыкі, якія, дарэчы, вельмі хутка сабралі патрэбную для запісу і выпуска LP суму.

Спатканне краўдфандэрам было прызначана ў кавярні "Грай". Лявон падзякваў за падтрымку, сыграў новыя песні і правераныя хіты, раздаў аўтографы і мерч.

"Канцэпцыя альбома — гісторыя чалавечага жыцця, ад нараджэння і да скону, з прывязкай да пэўнай тэрыторыі. Спачатку юнацкі максімалізм, мары, летуценні, першае каханне, за імі пераход у дарослы час, калі шмат што не спраўдзілася, ды яшчэ сістэма ўрываецца ў тваё жыццё і бязбожна яго рэдагуе. А пасля ўжо сталасць, калі сыходзяць сябры і людзі вакол і трэба падводзіць вынікі. Шмат у чым невясёлыя", — патлумачыў Вольскі.

Канцэртная прэзентацыя "Гравітацыі" абдудзецца 2 сакавіка ў сталічным Prime Hall.