Вы тут

Вольскі: адзін чалавек сказаў: “Сёлета не святкуем!” — і вось, мы ў Гродне

Выступае Лявон Вольскі / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Лявон Вольскі выканаў на канцэрце ў Каложскім парку Гродна, прысвечаным Дню Волі, свае галоўныя хіты. Пасля свайго выступу ён выказаўся наконт таго, што сёлета галоўнае святкаванне на ўгодкі БНР адбываецца не ў сталіцы.

Вольскі: “А што стала лепш? Вы думаеце, нейкія незваротныя змены адбыліся? Вы ж самі ўсё добра ведаеце! Адзін чалавек сказаў: “У гэтым годзе не святкуем!” — і вось, мы ўсе ў Гродне. Тут усё выдатна, але… Калі адзін чалавек кажа слова, і ўсё так і адбываецца, дык ён, відаць, чараўнік нейкі!”.