Вы тут

Вольга Мікалайчык 17 дзён была ў карцары і захварэла на бранхіт

Вольга Мікалайчык / Еўрарадыё

Рэжысёр-дакументаліст і грамадская актывістка Вольга Мікалайчык 17 дзён была ў карцары і захварэла на бранхіт, паведамляе Радыё Свабода. Яе затрымалі пасля таго, як 6 чэрвеня яна прысутнічала на пікеце па зборы подпісаў каля Камароўкі ў Мінску. Мікалайчык знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Жанчына, якая сядзела ў адной камеры з актывісткай і выйшла на волю, на просьбу Вольгі Мікалайчык распавяла пра ўмовы, у якіх яна адбывае адміністрацыйны арышт.

Першыя 4 дні ў карцары Мікалайчык была на галадоўцы (чаму яна трапіла ў карцар, невядома). Яе не выводзілі на прагулкі, не вадзілі ў душ, не перадавалі лісты і перадачы. А яшчэ сукамерніца кажа, што не давалі ваду. У актывісткі забралі ўсе асабістыя рэчы, уключна з акулярамі і лекамі.

У Вольгі Мікалайчык былі 45 сутак адміністрацыйнага арышту. Нядаўна яна атрымала яшчэ 15. "Хутчэй за ўсё, яе да выбараў не выпусцяць", — кажа сукамерніца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.