Вольга Гаварцова завяршыла выступ на US Open

Вольга Гаварцова завяршыла выступ на US Open

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (68-мы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыла выступ у Адкрытым чэмпіянаце ЗША. У матчы 2-га раунда яна саступіла ў трохсэтавым паядынку немцы Моне Бартэль — 6:2, 2:6, 4:6. З гэтай спартсменкай Гаварцова сустракалася ў другі раз і абодва паядынкі прайгравала.

Нагадаем, што іншая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг спаборніцтваў дзякуючы перамозе над бельгійкай Янінай Вікмаер. У наступным раундзе Азаранка сустрэнецца з немкай Ангелікай Кербер

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі