Вы тут

Водазабеспячэнне ў Барысаве аднавілі, але ваду піць пакуль нельга

Напярэдадні частка Барысава засталася без вады / pixabay.com​

Водазабеспячэнне ў Барысаве, дзе напярэдадні без вады засталася частка горада, аднавілі, паведамілі Еўрарадыё ў дыспетчарскай службе "Водаканала". Пры гэтым там удакладнілі, што піць ваду з-пад крана пакуль нельга.

"Памыцца можна, рукі памыць можна, але для прыгатавання ежы пакуль выкарыстоўваць рана", — патлумачылі ў дыспетчарскай.

Да дамоў, якія напярэдадні засталіся без вады, яе па-ранейшаму падвозяць. Раніцай дзве машыны стаялі на вуліцы Нармандыя-Нёман, трэцяя курсавала па Новым горадзе па заяўным прынцыпе.

Жыхары Барысава пацвердзілі Еўрарадыё, што вада ў кранах з'явілася, але яна не вельмі добрай якасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.