Вы тут

Барысаўчане другі дзень жывуць без халоднай вады

У Барысаве другі дзень рамантуюць паломку на вадаправодзе / БЕЛТА

У Барысаве дагэтуль не ліквідаваная паломка на вадаправодзе. Другі дзень частка горада застаецца без чыстай халоднай вады. Як паведамляе "Барысаўводаканал", па стане на 7:00 дзве машыны стаяць на вуліцы "Нармандзіі-Нёман", трэцяя курсіруе па Новым Горадзе паводле заяўніцкага прынцыпу.

Зранку 16 чэрвеня адбыўся прарыў вадаправода, у выніку чаго большая частка Барысава засталася без халоднай вады. Адрамантаваць паломку абяцалі да 13:00, але дагэтуль частка гараджан застаецца без чыстай пітной вады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.