Віталь Лісаковіч — найлепшы футбаліст траўня ў беларускім чэмпіянаце

Віталь Лісаковіч — найлепшы футбаліст траўня ў беларускім чэмпіянаце

Віталь Лісаковіч — найлепшы футбаліст траўня ў беларускім чэмпіянаце. 22-гадовы нападаючы салігорскага "Шахцёра" набраў найбольш балаў у апытанні, праведзеным сярод журналістаў федэрацыяй футбола. Ён апярэдзіў Ігара Стасевіча з БАТЭ, Гегама Кадзімяна з "Нёмана" і Феліпе Велозу з "Тарпеда-БелАЗ".

У апошніх сямі матчах Лісаковіч забіў шэсць галоў.

У чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе лідыруе БАТЭ — 26 ачкоў, у "Шахцёра" — 24 ачкі. 14 чэрвеня гэтыя каманды згуляюць на "Барысаў-Арэне".

Віталь Лісаковіч — найлепшы футбаліст траўня ў беларускім чэмпіянаце
@bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі