Вы тут

"Вірусны эфект": як COVID-19 насаліў фрык-тэатру

"Вірусны эфект" — новая праграма Еўрарадыё

Адмена выступленняў, пошукі заробкаў — выжыванне ў літаральным сэнсе гэтага слова. Каранавірус у Беларусі ўдарыў па розных сферах занятасці, але асабліва балюча дасталася работнікам тэатральнага цэха. І калі некаторыя акцёры дзяржаўных тэатраў атрымлівалі зарплаты, наведваючы рэпетыцыі, прыватнікам давялося зацягнуць паясы тужэй.

Як тэатралы перажываюць крызіс COVID-19? Што натхняе заставацца ў прафесіі і не апускаць рукі?

На гэтыя і іншыя пытанні адказваюць удзельнікі эксперыментальнага фрык-тэатра T(e)=Art  —  галоўны памочнік кіраўніка Марыя Дзяменцьева, кампазітар Максім Валодзін.

"Вірусны эфект" — праграма, у якой Еўрарадыё пераасэнсоўвае, як змянілася і працягвае змяняцца наша жыццё пад уздзеяннем пандэміі. Чаму рана святкаваць перамогу, разважаюць нашы госці — дактары, музыкі, рэстаратары, рабочыя, кіроўцы, мастакі, арганізатары канцэртаў і фестываляў, уладальнікі клубаў, настаўнікі і іншыя.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.