Вы тут

Вірусны эфект: доктар, які двойчы хварэў на СOVID-19, пра цячэнне хваробы

Руслан Бадамшын / centrsna.by

Руслан Бадамшын — урач-неўролаг, які за апошнія паўгода быў затрыманы чатыры разы. Тройчы доктар адбываў суткі ў ізалятарах Жодзіна і Баранавічах, чацвёрты раз чакаў штрафу, бо на момант затрымання хварэў на каранавірус. Але не атрымалася: суддзя прызначыў Руслану 15 сутак, аднак з адтэрміноўкай на месяц — каб вылечыць хваробу.

Наколькі такі жэст суддзі стаў для доктара нечаканым, як ён пераносіў каранавірус і засцерагаўся ад інфекцыі, і ўвогуле калі ўсё гэта скончыцца — Руслан Бадамшын паразважаў у праграме “Вірусны эфект”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.