Вірус, створаны беларускім хакерам, не заражаў камп’ютары суайчыннікаў

Вірус, створаны беларускім хакерам, не заражаў камп’ютары суайчыннікаў

Вірус, створаны беларускім хакерам, не заражаў камп’ютары жыхароў Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Як інфармуе партал tut.by, пра гэта распавёў супрацоўнік Следчага камітэта Аляксандр Махнач. Паводле яго слоў, беларус-удзельнік міжнароднай кіберзлачыннай групоўкі, які быў затрыманы ў канцы 2017 года, напісаў геніяльную камп’ютарную праграму. Яна атакуе камп’ютары пад кіраваннем Windows, паралізуе працу абарончых фільтраў ды выступае траянам для загрузкі іншага праграмнага забеспячэння. Штомесяц па ўсім свеце ахвярамі зламыснікаў станавіліся ад 3 да 4 мільёнаў камп’ютараў (найбольш у Індыі, Інданэзіі і Мексіцы).

“Калі эксперты праводзілі аналіз коду, гаварылі, што чалавек, які гэта напісаў — рэальны геній…, — распавядае следчы. — Праца бота пачыналася з таго, што ён правяраў краінавую прыналежнасць камп’ютара — па раскладцы клавіятуры. Калі раскладка была руская, беларуская, украінская ці казахская, ён пераставаў працаваць. Пра гэта цяпер грамадзянін і гаворыць: “Гэта вялікі паказчык, я думаў, мне залічыцца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі