Вінаватым у "нізкай аператыўнасці" праваахоўнікаў названы Шэйман

Падчас абмеркавання даклада "сілавікоў" пра ход расследавання выбуху ў Мінску 4 ліпеня Аляксандр Лукашэнка найбольш раскрытыкаваў Віктара Шэймана, дзяржсакратара Рады бяспекі.
"Не думаю, Віктар Уладзіміравіч, што вы мусіце застацца на гэтай пасадзе пасля інцыдэнта. Вы вінаватыя найперш", - сказаў Лукашэнка. Паводле яго словаў, якраз Шэйман адказваў за арганізацыю бяспекі мерапрыемства.

Лукашэнка выказаў незадавальненне тым, што дзяржсакратар, якога ён не бачыў на канцэрце, пасля напісаў яму рапарт. "Я больш вас ведаю, што там адбылося", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён мае да Віктара Шэймана "шмат пытанняў, на якія ён хацеў бы атрымаць адказы".

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі