Вікторыя Азаранка згуляе на турніры ў Токіа

Беларуская тэнісістка, якая цяпер знаходзіцца на 24-м месцы ў рэйтынгу WTA, упершыню за працяглы час не трапіла ў лік сеяных і таму пачне спаборніцтвы з першага кола. Яе суперніцай стане японка Кіміка Датэ-Крум (86-е месца).

На нядаўнім турніры US Open у Нью-Йорку Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал, дзе прайграла расіянцы Кацярыне Макаравай. Паколькі беларуская тэнісістка не змагла абараніць свае рэйтынгавыя балы, атрыманыя летась, яна апусцілася на 24-ты радок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі