Вікторыя Азаранка заявіла, што не збіраецца на "пенсію"

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка заявіла, што не збіраецца на "пенсію". Напярэдадні яна анансавала свой зварот, і з'явіліся версіі, што гэта можа быць аб'ява пра завяршэнне спартыўнай кар'еры. Насамрэч Азаранка анансавала выхад другога сезона свайго падкасту "Падумай пра гэта".

Вікторыі Азаранка 33 гады. Яна — былая першая ракетка свету, цяпер у сусветным рэйтынгу займае 26-е месца. "Убачымся на адкрытым чэмпіянаце ЗША!", — піша тэнісістка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.