Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты круг US Open

Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты круг US Open

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты круг (1/8 фіналу) US Open. У Нью-Ёрку яна атрымала цяжкую перамогу над немкай Ангелікай Кербер у трох сэтах — 7:5, 2:6, 6:4. Фантастычны матч працягваўся 2 гадзіны 49 хвілінаў. Адзначым, што Азаранка — 20-ы нумар у рэйтынгу WTA, Кербер займае 11-ы радок.

Саперніцай Вікторыі Азаранкі ў 1/8 фіналу будзе Варвара Лепчанка з ЗША (46-ы нумар у рэйтынгу).

Нагадаем, на старце турніру беларуска абыграла чэшку Люсі Градзецку (56-ы нумар у рэйтынгу) — 6:1, 6:2, у другім раўндзе выйграла ў бельгійкі Яніны Вікмаер (92) — 7:5, 6:4.

У 2012 і 2013 гадах Вікторыя выходзіла ў фінал адкрытага чэмпіянату ЗША, але двойчы прайгравала амерыканцы Серэне Уільямс, цяперашняй першай ракетцы свету. Сёлета прызавы фонд US Open складае больш за 42 млн долараў. Пераможца адзіночнага разраду атрымае $3,3 млн, а фіналістка — 1,6 млн долараў.

Фота: Reuters

Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты круг US Open

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі