Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Маямі (відэа)

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Маямі (відэа)

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Маямі. У паядынку трэцяга раўнду беларуска абыграла Анастасію Севаставу з Латвіі — 3:6, 6:4, 6:1. Ён працягваўся крыху больш за 2 гадзіны. Адзначым, што абедзве тэнісісткі раней былі першымі ракеткамі свету. На сённяшні дзень Азаранка мае 186-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA, яе саперніца — 17-ю. У наступным раўндзе беларуская тэнісістка сустрэнецца з Агнешкай Радваньскай з Польшчы (32-е месца ў рэйтынгу), якая перамагла нумар 1 у рэйтынгу Сімону Халеп з Румыніі (3:6, 6:2, 6:3).

Як вядома, Вікторыя Азаранка — адзіная прадстаўніца Беларусі на турніры ў Маямі, Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка раней выбылі з барацьбы за ганаровы трафей. Вікторыі 28 гадоў. З-за судовага працэсу па справе аб апецы над сынам у ЗША яна не гуляла з лета мінулага года і вярнулася на корт зусім нядаўна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі