Вікторыя Азаранка ў цяжкім паядынку абыграла Стэфані Фегель

Вікторыя Азаранка ў цяжкім паядынку абыграла Стэфані Фегель

19 чэрвеня Вікторыя Азаранка ў цяжкім паядынку абыграла Стэфані Фегель са Швейцарыі — 6:7, 6:3, 7:5. Гэта быў стартавы матч беларускі на тэнісным турніры Mallorca Open у Іспаніі і ён адабраў у яе шмат сіл. Саперніцы былі роўныя, яны недалёка знаходзяцца і ў рэйтынгу WTA (Азаранка — 85-я, Фегель — 93-я). 21 чэрвеня Азаранка згуляе з Люсі Шафаржовай з Чэхіі (53-й ракеткай свету).

Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч з турніра выбылі ўжо ў сваіх першых матчах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі