Вікторыя Азаранка ў 1/16 фіналу US Open згуляе з Слоан Сцівенс

Вікторыя Азаранка ў 1/16 фіналу US Open згуляе з Слоан Сцівенс

На адкрытым чэмпіянаце ЗША ў адзіночным разрадзе працягваюць выступаць тры беларускія тэнісісткі. Першай ў 1/16 фіналу выйшла Вікторыя Азаранка (на сённяшні дзень у яе 79-е месца ў рэйтынгу WTA), якая ў другім крузе абыграла аўстралійку расійскага паходжання Дар'ю Гаўрылаву (24-ю ракетку свету) — 6:1, 6:2. У трэцім крузе US Open беларуска сустрэнецца з амерыканкай Слоан Сцівенс, трэцяй ракеткай свету.

Вера Лапко (72) выбыла ў 1/32 фіналу. Аляксандра Сасновіч (33) у гэтым раўндзе пазмагаецца з Дар'яй Касаткінай з Расіі, 11-й ракеткай свету. Сустрэча запланаваная на вечар 30 жніўня. Арына Сабаленка (20) сустрэнецца з расіянкай Верай Званаровай, якая ў рэйтынгу толькі 133-я. Матч адбудзецца таксама ў чацвер увечары. Да таго ж у дуэце з Се Шувэй з кітайскага Тайбэя Сабаленка паспяхова стартавала ў парным разрадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі