Вы тут

Вікторыя Азаранка прайграла ў 1/16 фіналу турніру ў Мантэрэі

Вікторыя Азаранка / БЕЛТА

На тэнісным турніры ў Мантэрэі беларуска Вікторыя Азаранка (56-ы нумар у рэйтынгу WTA) у 1/16 фіналу прайграла ў двух сэтах славенцы Тамары Зіданшак (71) — 2:6, 2:6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 5 хвілін.

Для нашай суайчынніцы гэта быў першы матч пасля паўгадавога перапынку. 

Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова ў першым крузе турніру ў Мантэрэі перамагла амерыканку Каралін Долхайд (131) — 3:6, 6:2, 6:1. Наступнай саперніцай нашай тэнісісткі будзе ўкраінка Эліна Світоліна (7).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.