Вікторыя Азаранка прайграла на тэнісным турніры ў Іспаніі

Вікторыя Азаранка прайграла на тэнісным турніры ў Іспаніі

Беларуска Вікторыя Азаранка завяршыла свае выступы на іспанскім тэнісным турніры Mallorca Open, інфармуе БЕЛТА.

21 чэрвеня ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду наша тэнісістка (85-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла чэшцы Люцыі Шафаржавай (53) — 3:6, 4:6.

Перад гэтым, на старце турніру, Азаранка выйграла ў швейцарскай спартоўкі Штэфані Фегеле (93) — 6:7 (4:7), 6:3, 7:5.

У парным разрадзе Азаранка з расіянкай Святланай Кузняцовай прайгралі амерыканскай пары Кейтлін Крысціян / Сабрына Сантамарыя — 2:6, 3:6.

А вось у беларускі Лідзіі Марозавай на гэтым турніры гульня пакуль складваецца лепш. У тандэме з галандкай Леслі Керхове яны перамаглі сёння ў 1/4 фіналу аўстралійска-ўкраінскі дуэт Анастасія Радзівонава / Надзея Кічанок — 6:7 (5:7), 7:5, 10:5.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі