Вы тут

Вікторыя Азаранка паднялася ў тэнісным рэйтынгу адразу на 482 месца

Вікторыя Азаранка

У абноўленым рэйтынгу Міжнароднай тэніснай асацыяцыі беларуска Вікторыя Азаранка займае 201 месца. Месяц таму, пасля вяртання ў вялікі тэніс, Віка стала ўсяго толькі 683-й. Але дзякуючы паспяховай гульні на Уімблдоне (беларуская тэнісістка дабралася да 1/8 фінала), яна зрабіла скачок адразу на 482 месца!

Новы рэйтынг WTA апублікаваны раніцай у панядзелак. У жаночым разрадзе яго — упершыню ў кар'еры — узначальвае чэшская тэнісістка Караліна Плішкава. Далей ідуць румынка Сімона Халеп і немка Ангеліка Кербер.

Лепшая з беларусак — Аляксандра Сасновіч — размясцілася на 100-м радку рэйтынгу.

У мужчынскім рэйтынгу на першым месцы брытанец Эндзі Марэй, другі — іспанец Рафаэль Надаль. А швейцарац Роджэр Федэрэр, які ў нядзелю выйграў Уімблдон у восьмы раз у кар'еры, пацясніў з трэцяга месца серба Новака Джокавіча.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

На фэсце "Рок за Баброў". Фота прадастаўлена арганізатарамі фестываля.