Вікторыя Азаранка на турніры ў Дубаі прайграла Вераніцы Кудэрметавай
![Вікторыя Азаранка на турніры ў Дубаі прайграла Вераніцы Кудэрметавай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/azaranka-1502.jpg.webp?itok=mxELn4bv)
На тэнісным турніры ў Дубаі беларуска Вікторыя Азаранка (17-е месца ў рэйтынгу WTA) у 1/16 фіналу прайграла расіянцы Вераніцы Кудэрметавай (31). Гульня працягвалася 1 гадзіну 28 хвілін і скончылася з лікам 3:6, 4:6.
Кудэрметава зрабіла па адным брэйку ў кожным з сэтаў, але не аддала ніводнай сваёй падачы. Азаранка ж зрабіла сем двайных памылак на падачы.
Пазней на гэтым турніры яшчэ адна нашая суайчынніца Арына Сабаленка (2) сустрэнецца з украінкай Мартай Касцюк (49).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.