Вікторыя Азаранка на старце турніру ў Мадрыдзе выйграла ў Кацярыны Аляксандравай

Вікторыя Азаранка на старце турніру ў Мадрыдзе выйграла ў Кацярыны Аляксандравай

Вікторыя Азаранка (15-я ў сусветным рэйтынгу) на старце тэніснага турніру ў Мадрыдзе абыграла Кацярыну Аляксандраву (32) з Расіі. Гэта быў трохсэтавы паядынак — 7:5, 3:6. 6:1. Ён працягваўся больш за дзве гадзіны.

Наступная саперніца беларускі — Джэсіка Пегула з ЗША, 33-я ракетка свету.

Раней у другі круг турніру прабілася беларуска Арына Сабаленка, якая на старце выйграла ў расіянкі Веры Званаровай — 6:1, 6:2. Сабаленка сустрэнецца з расіянкай Дар'яй Касаткінай (37).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі