Вікторыя Азаранка кваліфікавалася на Алімпійскія гульні
![Вікторыя Азаранка кваліфікавалася на Алімпійскія гульні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000019_619244_big.jpg.webp?itok=ybb4MWt1)
Вікторыя Азаранка кваліфікавалася на Алімпійскія гульні ў Бразіліі. Пра гэта сведчыць афіцыйны адказ з Міжнароднай тэніснай федэрацыі, інфармуе "Прессбол". Азаранцы хапіла двух стартаў у Кубку федэрацый у алімпійскім цыкле (у Будапешце і Токіё).
Магчыма, у гэтым і крыецца прычына, чаму тэнісістка адмовілася дапамагчы зборнай Беларусі ў нядаўнім матчы з Канадай. Сама Вікторыя дагэтуль сваё рашэнне не патлумачыла. Меркавалася, што яна сама мусіла быць зацікаўленая ва ўдзеле ў матчы ў складзе беларускай зборнай. Цяпер жа высветлілася, што і без яго яна мела "пуцёўку ў кішэні".
Як вядома, беларускія тэнісісткі без Азаранкі выйгралі ў зборнай Канады — 3:2. У красавіку іх чакае выступленне ў плэй-оф Кубка федэрацый.