Вікторыя Азаранка апусціцца на 42-е месца ў рэйтынгу WTA

З панядзелка, 5 студзеня, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апусціцца з 31-га месца сусветнага рэйтынгу на 42-е.

Цяпер, каб трапіць у лік сеяных тэнісістак Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, Вікторыі спатрэбіцца як мага лепей выступіць на турніры ў Брысбене, дзе летась яна выйшла ў фінал.

У першым раўндзе Брысбена-2015, які стартуе заўтра, 4 студзеня, Азаранка згуляе з 23-й ракеткай свету Каралінай Плішкавай з Чэхіі, піша Прессбол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі