Вікторыя Азаранка — 14-я па папулярнасці ў свеце сярод тэнісістак
Беларуска Вікторыя Азаранка — 14-я па папулярнасці ў свеце сярод тэнісістак. Пра гэта паведамляе Жаночая тэнісная асацыяцыя. Адзначаецца, што, нягледзячы на невысокае 22-е месца Вікторыі ў рэйтынгу WTA, яна карыстаецца папулярнасцю ў заўзятараў. Яны памятаюць, што некалькі гадоў таму беларуска была першай ракеткай свету.
Лідыруе ў рэйтынгу папулярнасці Сімона Халеп з Румыніі. А вось найлепшая тэнісістка свету амерыканка Серэна Уільямс толькі 2-я па папулярнасці. На трэцім месцы знаходзіцца Марыя Шарапава з Расіі.
Фота: ria.ru, wtatennis.com