Віктар Івашкевіч ачоліў Мінскую гарадскую арганізацыю Партыі БНФ

Мінскую гарадскую арганізацыю Партыі БНФ ачоліў Віктар Івашкевіч. Папярэдні яе кіраўнік, Вадзім Канапацкі, стаў яго намеснікам. Івашкевіч быў абраны на справаздачна-выбарнай канферэнцыі.  Перад ім пастаўленая задача ўмацавання сталічнай арганізацыі, якая мусіць узяць на сябе асноўную частку працы па падрыхтоўцы да святкавання 90-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама падрыхтоўка да будучых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.

БелаПАН 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі