Віктар Бабарыка абвясціў, што яго ініцыятыўная група сабрала 100 тысяч подпісаў

Віктар Бабарыка / instagram.com/viktarbabarykaofficial
Віктар Бабарыка / instagram.com/viktarbabarykaofficial

"Мы сабралі 100 000 чалавек, але наша мэта — мільён", — заявіў прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка на сустрэчы са сваёй брэсцкай ініцыятыўнай групай.

Учора кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнка і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда заявіў, што ўжо сабрана ў дзесяць разоў больш подпісаў, чым трэба — мільён подпісаў.

Выступаючы перад людзьмі, Віктар Бабарыка выказаўся і пра нядаўнія заявы Лукашэнкі. У тым ліку і тыя, дзе кіраўнік дзяржавы успамінае "свайго сябра Рахмона", які "з кулямётам наперавес уваходзіў у сталіцу Таджыкістана для таго, каб навесці парадак". І былога прэзідэнта Узбекістана Карымава, які "ў Андыжане здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек".

"У апошні час мы, чуем ад людзей, якія наняты беларускім народам на пасады кіраваць краінай, неверагодна негатыўныя выказванні пра гэтую краіну. "Мы зрабілі гэтую краіну", "Мы нікому яе не аддадзім", "Мы будзем знішчаць беларускі народ". Гэта страшна", — дзеліцца меркаваннем перад сваёй ініцыятыўнай групай Бабарыка.

Прэтэндэнт у кандыдаты лічыць, што ён бы ніколі раней не паверыў бы, што хто-то можа так казаць: "Гэта верх непрыстойнасці, калі гэта кажуць людзі і будуць аддаваць загад іншым. Нельга страляць у бяззбройных людзей, нельга расстрэльваць уласны народ. Калі ты кажаш, што "мы аддамо загад", то, калі ты такі смелы — зрабі сам. Але не рабі з людзей злачынцаў".

"Я абсалютна ўпэўнены, ніхто з разумных людзей — ні ў войску, ні ў сілавікоў — не возьме на душу кроў уласнага народа", — скончыў гэтую тэму Віктар Бабарыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі