Відэаблогер Андрэй Павук асуджаны на 15 сутак за "дробнае хуліганства"

Відэаблогер Андрэй Павук асуджаны на 15 сутак за "дробнае хуліганства"

Відэаблогер Андрэй Павук з Акцябрскага асуджаны на 15 сутак за "дробнае хуліганства". Пра гэта ў Facebook паведаміла яго жонка Вольга Павук. Заяву ў міліцыю на блогера напісала дырэктар мясцовай школы, яна ж старшыня камісіі аднаго з выбарчых участкаў. На Павука склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, затрымалі і завезлі ў суд.

На YouTube-канале "Рудабельская паказуха" Андрэй Павук выкладаў відэа пра парушэнні падчас выбараў. Яго жонка была назіральніцай на выбарчым участку. Камісія вынесла ёй папярэджанне і патрабавала, каб яна сышла. Павук гэта здымаў на відэа.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі