Відэа, як на МКАД напаўаголеная дзяўчына кідалася пад аўтамабілі

Відэа, як на МКАД напаўаголеная дзяўчына кідалася пад аўтамабілі

На Мінскай кальцавой аўтадарозе напаўаголеная дзяўчына кідалася пад аўтамабілі. Яна бегала перад машынамі па праезнай частцы і махала рукамі. Відэа здарэння, якое адбылося раніцай на ўнутраным коле МКАД, з'явілася на YouTube.

Як інфармуе sputnik.by, на месца здарэння прыязджалі супрацоўнікі ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы, але прыцягнуць да адказнасці невядомую не маглі — яна ўжо знаходзілася на абочыне. Дзяўчына, дарэчы, не змагла патлумачыць, дзе жыве. Мяркуецца, што яна магла быць пад уздзеяннем наркотыкаў. Даішнікі перадалі яе медыкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі