Відавочцу забойства Генадзя Шутава перавялі з Мінска ў Брэст

Відавочцу забойства Генадзя Шутава перавялі з Мінска ў Брэст

Брастаўчаніна Аляксандра Кардзюкова, які быў 11 жніўня відавочцам забойства Генадзя Шутава, перавялі з СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску ў СІЗА-7 у Брэсце. Верагодна, неўзабаве пачнецца суд над ім.

Кардзюкова затрымалі 14 жніўня — праз тры дні пасля таго, як невядомы пакуль сілавік стрэліў Шутаву ў галаву. Першапачаткова Кардзюкова вінавацілі ў супраціве міліцыянтам, яму пагражала да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Потым абвінавачанне перакваліфікавалі ў замах на забойства. Цяпер яму пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне.

Шутаву стрэлілі ў патыліцу 11 жніўня. Некалькі дзён яго лячылі ў Брэсце, потым даставілі ў Мінск. Афіцыйная прычына смерці — чэрапна-мазгавы ацёк, агнястрэльныя раненні з нявысветленымі намерамі.

Кардзюкову ўдалося ўцячы з месца трагедыі, але ненадоўга.

Сайт "Медыязона. Беарусь" апублікаваў сваё расследаванне гібелі Шутава з выкарыстаннем здымак з вулічных відэакамераў. Праз нейкі час Мінінфармацыі абмежавала доступ да гэтага сайта на тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі