Відавочца: Масавы расстрэл турыстаў у Тунісе ўчынілі два падлеткі

Расіянін Пётр Чарвонец, які стаў сведкам тэракта, паведаміў пра тое, што расстрэл турыстаў учынілі два падлеткі. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма, паведамляе НТВ.

Ён жа выклаў некалькі фатаздымкаў з целамі забітых людзей. Па словах Чарвонца, узброеныя аўтаматамі Калашнікава забойцы падплылі да пляжу на чаўне.

“Па папярэдніх дадзеных, спадзяюся гэта інфармацыя не будзе пацверджана, магчыма, загінулі 10 турыстаў. Было два тэрарысты прыблізна па 15 гадоў. Яны прыйшлі на пляж, расстралялі з аўтамата Калашнікава турыстаў і паспрабавалі ўцячы, але паліцыя застрэліла аднаго з іх. Ніякай панікі няма. Усё ядуць, выпіваюць, канечне, занепакоеныя, але нашых турыстаў з Расіі тэрактамі не здзівіць”, — распавёў Пётр Чарвонец.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што баевікі спачатку сталі расстрэльваць турыстаў на пляжы, а потым уварваліся ў будынак гатэля “Імперыял Мархаба”, дзе працягнулі расправу.

Па апошніх дадзеных, ахвярамі нападу сталі 30 чалавек, у асноўным грамадзяне Германіі і Вялікабрытаніі. Яшчэ 20 чалавек параненыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі