Вы тут

Віцяблянка амаль 20 гадоў незаконна атрымлівала дзве пенсіі

БЕЛТА

Супрацоўнікі АБЭЗ Віцебска выявілі факт махлярства з боку 75-гадовай жанчыны, інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. 

У 1995 годзе жанчына выйшла на пенсію па выслузе гадоў. Тады яна жыла ў Слоніме, дзе і звярнулася ў мясцовае ўпраўленне сацыяльнай абароны па належныя выплаты. У 1999 годзе пенсіянерка пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Віцебск, дзе таксама напісала заяву на выплату пенсіі. У дакументах яна напісала, што іншыя выплаты не атрымлівае. Пасля гэтага ёй налічылі яшчэ адну пенсію, якую яна атрымлівала на працягу амаль 20 гадоў. 

Сума незаконных выплатаў, па падліках праваахоўнікаў, склала крыху больш за 32 тысячы рублёў. 

На пенсіянерку пачалі крымінальную справу за махлярства.