Віцебскія дэсантнікі атрымалі тэхніку для эвакуацыі пашкоджаных машын з поля бою
![З Расіі ў Беларусь прыбыла новая тэхніка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/d064d93470e6181711dd862875b44db0.jpg.webp?itok=fNObWaIS)
З Расіі ў Беларусь прыбыла новая тэхніка / sb.by
20 сакавіка ў 10-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе прайшла цырымонія перадачы новай тэхнікі, якую атрымалі з Расіі. Яна прызначана для тэхнічнага забеспячэння падраздзяленняў сіл спецаперацый.
На фотаздымках бачым рамонтна-эвакуацыйную машыну РЭМ-КЛ і майстэрні тэхнічнага абслугоўвання МТА-УБ1. Першая найперш прызначана "для эвакуацыі пашкоджаных машын з поля бою", другая займаецца рамонтам (МТА-УБ1 называюць "міні-СТА на колах").
"Асвойвайце новую тэхніку надзейна і якасна, каб умела ўжываць яе ў ходзе вучэбна-баявых заданняў, а калі спатрэбіцца, то і ў рэальным баі", — гаварыў вайскоўцам камандуючы сіламі спецаперацый Вадзім Дзенісенка.
Як піша sb.by, 4 машыны пакінуць у Віцебску, а тры адправяць у Брэст — у 38-ю асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду.
![Віцебскія дэсантнікі атрымалі тэхніку для эвакуацыі пашкоджаных машын з поля бою](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0fd4744a867c5c0a972ffe9eabb8c698.JPG.webp?itok=F6OW2PHI)
![Віцебскія дэсантнікі атрымалі тэхніку для эвакуацыі пашкоджаных машын з поля бою](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/fecb7fd1d30510c9068be4f51384ba7e.JPG.webp?itok=iyzJrT0R)
![Віцебскія дэсантнікі атрымалі тэхніку для эвакуацыі пашкоджаных машын з поля бою](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1cc2ff9f9dad14967404f6d9a17ad3f8.JPG.webp?itok=97XdBNbi)
![Віцебскія дэсантнікі атрымалі тэхніку для эвакуацыі пашкоджаных машын з поля бою](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ef8926757b2fde80abbba91a24ca5fbe.JPG.webp?itok=Bgximxv5)
![Віцебскія дэсантнікі атрымалі тэхніку для эвакуацыі пашкоджаных машын з поля бою](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/c48131a3949ce0b05d2cd7409f9157ca.JPG.webp?itok=k0zhmseV)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.