“Віцебск” згубіў ачкі ў гульні з брэсцкім “Дынама”

“Віцебск” згубіў ачкі ў гульні з брэсцкім “Дынама”

Футбольны клуб “Віцебск” пасля працяглай бяспройгрышнай серыі ажно ў 13 матчаў, згубіў ачкі ў гульні з брэсцкім “Дынама”. Іх сустрэча адбылася 22 верасня ў рамках 22 тура чэмпіянату Беларусі. Віцебляне прыймалі гасцей з Брэста і на 66-й хвіліне прапусцілі гол. Зраўняць лік і вырвацца наперад яны не здолелі, вынік — 0:1.

“Віцебск” пакуль застаецца на 2-м месцы ў турнірнай табліцы, а “Дынама” займае 6-ы радок.

Таксама ўчора прайшлі такія матчы: “Тарпеда-БелАЗ” — “Гомель” — 1:0, “Іслач” —“Шахцёр” — 1:0. Раней, 21 верасня згулялі “Дняпро” і “Смалявічы” — 0:1.

Сёння, 23 верасня згуляюць мінскае “Дынама” і “Прамень”, 24 верасня пройдзе матч “Гарадзея”“Нёман”, а завяршыцца гэты тур гульнёй “Тарпеда” — БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі