Віцэ-прэм’ер Качанава: Неадэкватныя паводзіны дзяцей у школе трэба спыняць

Віцэ-прэм’ер Качанава: Неадэкватныя паводзіны дзяцей у школе трэба спыняць

Намесніца прэм’ер-міністра Наталля Качанава патрабуе павысіць эфектыўнасць працы псіхолагаў у школах. Пра гэта яна заявіла 20 кастрычніка на семінары-нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльнай сферы з удзелам намеснікаў старшыняў раённых і гарадскіх выканкамаў Мінскай вобласці.

“Калі ёсць псіхолаг у школе, няхай ён сто разоў пагаворыць з настаўнікам, паглядзіць на тое ці іншае дзіця, на яго паводзіны, — цытуе Качанаву прэс-служба ўраду. — Не заўсёды адэкватныя паводзіны дзяцей мы павінны бачыць і своечасова спыняць. Гэта нельга прапускаць. У нас выстраеная структура, якая павінна працаваць на ўсіх узроўнях: дзіцячы садок, школа і гэтак далей”.

Таксама чыноўніца адзначыла неабходнасць больш уважлівага падбору кадраў у гэтай галіне. Па яе словах, сёння беларускія ВНУ рыхтуюць вялікую колькасць псіхолагаў і іх болей чым дастаткова.



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі