Пра гэта віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік заявіў у гутарцы з журналістамі на канферэнцыі 20 чэрвеня ў Мінску.
Па яго словах, якія пераказвае БелаПАН, маладыя людзі, якія прыходзяць на дзяржслужбу, ведаюць замежныя мовы. У той ці іншай ступені імі валодаюць некаторыя міністры, намеснікі міністраў.
Віцэ-прэм'ер не выключае, што праз пару гадоў валоданне замежнай мовай на пэўным узроўні стане адным з патрабаванняў для заняцця пасады на дзяржаўнай службе.
Разам з тым Тозік паведаміў, што спецыяльна навучаць чыноўнікаў замежным мовам перад хакейным чэмпіянатам свету 2014 года не плануецца. Прычына ў тым, што яны толькі арганізоўваюць працэс. Мову трэба ведаць тым, хто будзе кантактаваць з гасцямі, лічыць віцэ-прэм'ер.
Нагадаем, раней паведамлялася, што ў Мінску плануецца навучаць таксістаў англійскай мове.
Фота з сацыяльных сетак