VG: Б'ёрндален будзе часткай зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

VG: Б'ёрндален будзе часткай зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

Нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален на Алімпіядзе ў Пхёнчхане будзе часткай зборнай Беларусі. Пра гэта васьміразовы алімпійскі чэмпіён заявіў падчас інтэрв'ю выданню VG.

Спартовец прызнаўся, што цяжка перажываў неўключэнне ў нарвежскую алімпійскую зборную па біятлоне. Па словах Б'ёрндалена, пасля гэтага ён быў не здольны правесці неабходную падрыхтоўку, таму адмовіўся і ад удзелу ў чэмпіянаце Еўропы.

Справіцца з расчараваннем яму дапамаглі жонка Дар'я Домрачава і дачка. Напрыканцы студзеня ён разам з сям'ёй выправіцца ў Пхёнчхан. Біятланіст заявіў, што будзе часткай зборнай Беларусі, але найперш — часткай "каманды Б'ёрндаленаў".

Дарэчы, сама трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы Дар'я Домрачава ў гутарцы з журналістамі раней казала, што для яе будзе вельмі важнай падтрымка мужа на Алімпіядзе. 

Цяпер Домрачава і Б'ёрндален знаходзяцца дома. 31 студзеня яны адправяцца ў Паўднёвую Карэю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі